РУС БЕЛ ENG

ЦЕЛИ, ПРЕДМЕТ И ЗАДАЧИ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

Задачы на навучальны год:

  1. Садзейнічаць фарміраванню шматфункцыянальнага адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае атрыманне якаснай агульнай сярэдняй адукацыі кожным навучэнцам з улікам яго індывідуальных здольнасцей праз павышэнне якасці выкладання вучэбных прадметаў шляхам арганізацыі эфектыўнага ўнутранага кантролю, аказання платных адукацыйных паслуг, развіццё алімпіяднага руху, ўдасканаленне сістэмы работы з высокаматываванымі навучэнцамі па падрыхтоўцы да конкурсаў даследчага характару.

2.Ажыццяўляць метадычнае суправаджэнне педагагічных кадраў па павышэнні іх прафесійнага ўзроўню на аснове кампетэнтнаснага падыходу праз бесперапынную самаадукацыю, накіраваную на якасць прадметнага выкладання, укараненне ў практыку работы асобасна-арыентаваных тэхналогій навучання, выхавання і развіцця, спалучэнне мерапрыемстваў плана рэалізацыі інавацыйнага праекта і плана метадычнай работы з мэтай якаснай работы па дадзеных накірунках.

  1. Стварыць неабходныя ўмовы для фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі навучэнцаў; удасканаленне форм і метадаў работы, накіраваных на прафілактыку дэструктыўных паводзін праз павышэнне эфектыўнасці работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх шляхам выкарыстання сучасных падыходаў і актыўных форм работы; павышэнне якасці работы сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ўдасканаленне работы ў шосты школьны дзень і канікулярны перыяд, актывізацыю выкарыстання інтэрнэт-сайта ўстановы адукацыі і забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі навучэнцаў; укараненне новых форм арганізацыі вольнага часу, якія садзейнічаюць павышэнню рэзультатыўнасці ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

4.Прывіваць вучням любоў да Радзімы, далучаць іх да сацыяльных каштоўнасцяў - патрыятызму, грамадзянскасці, гістарычнай памяці, абавязку. Захоўваць і умацоўваць здароўе навучэнцаў і выхаванцаў праз стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, удасканальванне сістэмы фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

5. Удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі праз павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці шляхам прыцягнення спонсарскіх і пазабюджэтных сродкаў для ажыццяўлення далейшага развіцця ўстановы адукацыі; развіццё бізнес-кампаніі.

свернуть