РУС БЕЛ ENG

Школьный этнографический музей

Ідэя стварэння музея ўзнікла ў 2000 годзе. Яе ініцыятарамі сталі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Салавей Галіна Мікалаеўна і Марцінкевіч Данута Сцяпанаўна. Дзейсную дапамогу аказалі жыхары, вучні і педагогі школы.

Першых наведвальнікаў этнаграфічны куток прыняў 7 лютага 2001 года.

Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў: “З гісторыі школы”, “Нам засталася спадчына”, “Вялікая Айчынная вайна ў лёсах маіх землякоў”, “Маўклівыя сведкі гісторыі нашай”, “Архітэктурная спадчына”, інтэр’ер жылога памяшкання сярэдзіны 20 стагоддзя, “Знакамітыя землякі”, аддзенне, вышыўка, ткацтва.

Поўнасцю прадстаўлены працэс апрацоўкі льну: ад пачатку да канечнага выніку; прылады працы селяніна; грашовыя адзінкі розных эпох; дакументы; касцельныя кнігі; падручнікі на польскай мове.

Вучні школы займаюцца даследчыцкай і пошукавай дзейнасцю. Кожны год прымаюць удзел у розных конкурсах і фестывалях. Так, за конкурс сачыненняў “Гэта мой народ! Гэта мая Бацькаўшчына!”, прысвечаны 200- годдзю Гродзенскай губерніі, атрымалі Дыплом 1 ступені; на працягу 5 год школьнікі прымалі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Дзень Зямлі”, работы адзначаліся Лістамі падзякі і Дыпломамі, а таксама Падзячным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследчая работа прадстаўлена ўдзелам у конкурсах “Родная Астравеччына”, “Чарнобыль—боль маёй краіны і мой”, “Доўг і памяць”, прысвечаны воінам-афганцам, “Беларускі мацярык”, “Мой радавод”, рэспубліканскім маладзёжным конкурсе гістарычных ведаў ( 2 месца), “Мой касцёл і яго гісторыя”, які праводзіў Інстытут тэалогіі БДУ (1 месца) , “Лёс яўрэяў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі” (Падзячнае пісьмо і падарунак), віктарыне-конкурсе “Гродзеншчына шматнацыянальная” (падарункі ад Гродзенскага аблвыканкама, газеты “Гродзенская праўда”, Астравецкага райвыканкама), праектах “Мая сям’я—мой гонар”, “Гістарычныя сядзібы”, “Галасы гісторыі”, “Гісторыя школы ў асобах і падзеях”, “Спрадвечны спадарожнік жыцця. Традыцыйны ручнік у культуры беларусаў (на прыкладзе свайго рэгіёна), “Таямніцы малой радзімы”, “Бабулін куфэрак”.

  Апошнія даследванні працягнулі працу над распрацоўкай класнай гадзіны па тэме “ Падарожжа па Віліі. Лінія гнуткая вечнага руху”, “Прызванне. Прафесія. Майстэрства”, прысвечанае С.В.Казлоўскаму.

З красавіка 2006 года школа—партнёр міжнароднага эксперыментальнага праекта “ІНТЭРРЭГ—3.Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў краязнаўстве”, ўдзельнікамі якога з’яўляюцца школа “Жарос” г.Вільнюса, Зілупская сярэдняя школа Латвійскай Рэспублікі і Магунская сярэдняя школа з польскай мовай навучання Літоўскай Рэспублікі. Вынікам работы стала стварэнне інфармацыйных буклетаў па сабранаму матэрыялу, Інтэрнет-старонкі, электроннай базы дадзеных гістарычных дакументаў.

 

свернуть